lazyest: (Default)
[personal profile] lazyest
Ад восені яшчэ зьбіраўся кардынальна калупнуць роварную хадавую частку. Аднак увосень мы з Юрам ня здолелі зняць шатуны і таму карэтку не разабралі, толькі праз невялічкую дзірку залілі яе паўнютка нейкім кастролам зялёным з цюбіку. Аднак ад вясны ў мяне спачатку пачала ізноў скрыпець карэтка, а ад учорашняга дня яшчэ і ланцуг пачаў спадаць. Карацей, сёньня я ад раніцы скатаўся да яшчэ не адчыненай крамы Dragonbike што каля Камароўкі, узяў сабе новы ланцуг і скарыстаўся неабходнасьцю сядзець у хаце і чакаць на вяртаньне газавага лічыльніка з тым, каб падшыманіць ровара. Складанасьць у тым, што у мяне экзатычная карэтка і экзатычныя шатуны, стандарты інструмэнт да іх не падыходзіць, таму прамудохаўся няблага.

From rovar


Файна выглядала дзірка, зь якой бачны зялёнага колеру нешта.

From rovar


From rovar


From rovar


Высьвятлілася, што абодва падшыпнікі сьцёрліся у хлам, а адзін нават паламаўся і кавалка не хапае (:

From rovar


From rovar


А калі выцягнуў другі падшыпнік з дальняга боку карэткі (да яго толькі так можна дацягнуцца, зь іншага боку гайка на 36), то выглядала гэта звышэпічна

From rovar


не, гэта не Чужынец з кіны вылупіўся.

From rovar


і гэта ня ён

From rovar


Ну і акрамя таго, варта было замяніў ланцуг, калі ўжо заняўся. Дзякую богу, набыў я раней выжымку ланцугу, гэта такія міні-ціскі, таму і стары зьняў, і новы паставіў даволі проста. Пры параўнаньні заўважна тое, што на старым ланцугу сапраўды выцягнуліся зьвеньні.

From rovar


Ну і ўдагонку, чарговы трэйл да коласа-камароўкі-дадому, http://www.everytrail.com/view_trip.php?trip_id=543288 Брэша паскудны роварны кампутар, замест 9,5 намераў 11,5.

Tags:

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 16th, 2025 09:40 am
Powered by Dreamwidth Studios