lazyest: (Default)
Не па сваёй волі канешне, але давялося пайсьці рамантаваць зубы
Апроч іншага, зрабіў так званы панарамны здымак сківіцы
Робяць яго ў напрыклад паліклініцы на Кедышка, каштуе каля 15 баксаў, неістотна

Галоўнае - пішуць вынік на дыск. Я запусьціў яго пад убунтай

Read more... )
lazyest: (Default)
уласна як і ўсё да чаго ЛП дакранаецца. Пасьля таго як я парамантаваў сістэму на кубоксе і паставіў калі лінукс, там з каробкі ішоў пульс. І першасная функція маёй каробкі не працавала, не было радыё на усб-калонку. Пасьля таго як я выламаў усё што было з тым пульсам звязана стала значна лепш.
Tags:
lazyest: (Default)
Калі хтосьці як і я карыстаецца старым CuBox 300P, актуальная сістэма на яго - Kali 19.3, на якую потым лёгка накатваецца Debian Jessy. Можа і далей можна, але мне покуль хапае. Сістэма ставіцца з img на картку і потым проста мяняецца deb на дебіянаўскія.
Tags:
lazyest: (вар'яты)
Апошнім часам прадказальна павялічваецца колькасьць гісторыяў і досьвіду з працэсарамі ARM. Нават мелкія і мягкя абяцаюць хутка выкаціць адмысловую крый божа вінду пад ARM, што ужо казаць пра нас.
Даволі працяглы час таму я сутыкнуўся з убудаваным дэбіянам пад не-x86, потым я завёў сабе Cubox, які грае інтэрнет радыё, неданоўт што грае музыку на лецішчы - карацей, карацей атрымаў тое-сёе ў заплечнік ведаў. NAS у маёй хаце пасьпяхова друкаваў праз прыматаны сіняй ізалентай CUPS, таму я з чыстым сумленьнем прапанаваў сябруку свой NetGear дзеля аналагічнай працы ў офісу, а сабе прыдбаў новы, на 4 слоты. Хто б мог прадказаць, што давядзецца тэрмінова даведацца шмат новага пра сучасныя друкаркі?

Read more... )
lazyest: (Default)
http://opennet.ru/tips/3039_skype_linux_patch_protocol.shtml

няхай гэта проста пабудзе тут

sudo sed -i 's/4\.3\.0\.37/8\.3\.0\.37/' /usr/bin/skype
lazyest: (Default)
З шэрагу нагодаў разжыўся зьнянацку старым ноўтам HP6120. Рабіць зь ім асабліва нечага, дык вырашыў пафарбаваць вочы ў чырвоны колер і паставіць на яго FreeBSD.

Шчыра, пасьля гадоў, праведзенных пераважна з папсовымі дэбіянамі і тым больш Убунтай, я і забыўся, якія спартанскія інсталеры некалі былі (8 Узгадаць гэта лёгка пры дапамозе фры.

Пасьля ізноў-такі шмат год нетворк мэнеджеру прычапіцца да вайфаю праз кансоль - дасягненьне.

Найбольш сюрпрыз мне прынес сам ноўт. Ён верай і праўдай адпрацаваў на офісе шмат год, а зараз спісвацца. Пасьля ўсталёўкі фрібсд на ім занятна "заліпла", чакаючы на любы націск кнопкі, літары маглі дупліцца па тры-чатыры за адно націсканьне - карацей, не жыцьцё было. Проста ад няма іншых ідэяў абнавіў біос. Усё адразу запрацавала, хаця ніякіх сур'ёзных запісаў у логу зьменаў заяўлена не было, дый вэрсіі адрозьніліся ня надта.

ЗЫ: Можа у каго валяюцца непатрэбныя SO-DIMM DDR1 па 512 мег? Адсыплю на замену штук 6-8 па 256 (8

ЗЗЫ: Ёсьць яшчэ HP 9110 тых жа часоў, з паўнавартастым дэсктопным PIV на 3 гігагерцы ўнутры, ён чакае на кантактную группу для вінтоў, што едзе з ебэю. Туды запілю гентуу (8
lazyest: (Default)
Пасьля апгрэйду да 16.10 адсохла сетка ува ўбунце. Палез корпацца - а яна да ўсіх інтэрфейсаў стала чапляцца, у тым ліку - да впн, а па ім нешта ня вельмі. Яўна пакінуў толькі eth0 і wlan0 - запрацавала як сьлед. Майце на ўвазе, хто падобнае практыкуе.
lazyest: (Default)
Як заўжды паапгрейдзіў старую сістэму да наступнае вэрсіі. Ніякіх уражаньняў, хіба што Эмпаці яшчэ горш стаў.
lazyest: (Default)
А ці засталіся тут недзе гуру NFS? Навучыця нуба.

Ёсьць бяздыскавыя станцыі на дэбіяне, грузяцца па NFS і маўнцяць /home таксама. Калі крытычна зь якімі сьцягамі - пагляджу.

Машынкі даволі глюкавыя і часьцяком віснуць, іх рэзетам перагруэаюць. Пасьля рэзету юзэрскія файлы, якія ён стварыў падчас сэсьсіі, зьнікаюць. Ці гэта норма? І што можна зрабіць?
lazyest: (Default)
Ці можа ёсьць якія фрэнды, хто сутыкаўся з друкам праз lpr на старыя самсунгі? Набыў сабе прынт-сэрвер просты, lpr, STLabs-N340 калі прынцыпова. Прычапіў усё, з вінды з бубнам, з макоса з бубнам, аднак запрацавала, а з убунты - "Spooling job, 0% complete." Нават неяк няёмка (8 І ніякіх логаў не магу знайсьці. Пад макосам я ставіў gdi'шны драйвер рукамі, убунта мае на борце свой.
lazyest: (Default)
Як сумна мне стала сядзець у берлінхемішным офісе пад пірацкай віндой на стараватым і марудным кампе, то я вырашыў паспрабаваць перавесьці ўсе свае справы пад лінукс. Знайшоў запасны вінт 500 гіговы, і паставіў на яго 12.04 убунту.

Першае - у дамэн дадаўся комп лёгка. Канешне, ніякіх гуйных сродкаў інтэграцыі няма, але кансолькай такія штукі рабіць на дзіва зручнай за вінды, як меньш, вельмі добра памылкі шукаюцца.

Другое - профілі з тандэрбёрду і пейлмуну перанесьліся зусім лёгка. Чакана, але мала што...

Трэцяе, прыемным сюрпрызам сталася праца 1С 8.1 пад вайнам. То бок я спачатку пайшоў па шляху спробаў запусьціць 8.3, якая выйшла натыўнай, але там ёсьць праблема зь піраткай, як меньш, я ня здолеў забароць, а набываць 8.3 покуль ня час. Можа, пазьней. Дык а 8.1, што стаяла раней і была прапатчаная, проста ўзяла і запрацавала. Прычым што зусім прыемна, яна працуе з сеткавым дыскам на дамэнкантролеры. Адразу яна нешта скардзілася на логі і немажлівасьць іх запісаць, але потым я тыя логі проста вырубіў канфігуратарам - і запрацавала!

Далей, сеткавы доступ працуе, хаця паролі даводзіцца часьцяком уводзіць, сеткавыя друкаркі лепей за вінды робяць, карацей прыгажосьць.

Адзіная фігня, з-за якой ўсё ж паставіў віртуалбокс - некалі напісаная сафціна на віжлвасіку, якая нешта калдуе з экселевымі файламі і іхнымі скрыптамі. Як яна выкарыстоўваецца вельмі рэдка, то хай сабе будзе на віртуалцы.

Далей, канешне, буду глядзець як і што будзе, але першае ўражаньне вельмі прыстойнае. Калі прыняць даўвагі тое, што такі дэсктоп фактычна не залежыць ад фізічнага кампа, а толькі ад вінта на 500 гіг - то і магчымыя апгрэйды такая штука перажыве, спадзяюся, трывала.

UPD: Каб можа хто за мной не ішоў па тых жа граблях, дзялюся досьвідам. Апроч логаў дзеяў карыстальніка, якія ня хочуць праз самбу працаваць і якія трэба адключыць, ёсьць яшчэ адна падобная зараза. Яна завецца "Полнотекстовый поіск", таксама нейкія тэкставыя файлы ў спэцыяльным каталоге 1Cv8FTxt. Мне асабіста яны былі зусім без патрэбы, таму я проста па канфігу прабег і павырубаў яго для ўсіх дакумэнтаў і даведнікаў, у выніку зараз прэтензіяў да 1С больш ня сталася.
lazyest: (Default)
Так атрымалася, што на свой T60 набыў SSD. Узяў Crucial MX100, 256Gb за 120 уёў. Першае ўражаньне - ён ЛЁТАЕ. ФФ запускаецца адразу пасьля клацаньня па значцы. Браў найперш з разліку на большы час аўтаномнае працы, вынік адрапартую пазьней.

ЗЫ: Так і не атрымалася прымусіць маю дэсктопную ўбунту пускаць на ssh рута, каб зьліваць rsync'ам стары вінт, укінуты ў крэдл. Ня хоча ні ў якую, паскудная афрыканская падробка. Прысьпеў відаць час пераставіць яе з нуля.
lazyest: (Default)
Я ня вельмі часта пераймаюся пытаньнем, колькі трафіку засталося на маім мадэме. Прыкладна раз на пару гадоў (8 І вось чарговым разам гэтым заняўся і высьвятліў, што modem manager GUI - цалкам прымальная сафціна, працуе, невялікая і выглядае досыць аскэтычна. Хто калшасіў якія скрыпты на каленцы дзеля гэтых патрэбаў - могуць паглядзець :-)
lazyest: (Default)
Так яго і так, вырашыў паапгрэйдзіць сістэму. Не, сам апгрэйд на дзіва лёгка праходзіць, але ж вынік...

Найперш давялося зьнесьці Empathy зусім. Бо яно натыфікацыі ў трэй пачало слаць па пяць штук за раз. Прычым ні ў кога такога багу няма, толькі мне пашэнсіла.

Па-другое, разумнікі з канонікал вырашылі зьмяніць пералучальнік клявіятурны. Ну усё б добра, але ж яны самі ім не карыстаюцца, таму ён новы не працуе. У кагосьці зусім, у мяне дык толькі капсам можна пералучаць. Ведаю, што гэта юнікс-вэй, але сам заўсёды карыстаўся і буду карыстацца правым контралам. Калі цягам двух-трох дзён не памяняюцца паводзіны роднага - паспрабую xneur ну і калі не - зьнясу нафіг убунту, пайду на дэбіян.

Яшчэ да кучы ў аплеце-усё-ў-адным, якім я карыстаюся з gnome-panel з'явілася значка network-manager'у. Я ім не карыстаюся зусім ніколі і нават сьлядоў ягоных на маім кампе няма, аднак канонікалам відаць лепей. Досьвід эпла і мікрасофта не дае спакою.
Mar. 13th, 2014 09:17 am

WHDD

lazyest: (Default)
Мяркую, шмат хто як і я неаднаразова паглядаў, ці ёсьць які анляг victoria/mhdd пад лінуксы. Дык вось, такі аналяг з'явіўся. Завецца whdd, ncurses-інтэрфейс, умее сканаваць паверхню, візуальна падобны да вышэй згаданых праграмаў. http://whdd.org/ Натуральна, патрабуе sudo/root. FYI.
lazyest: (Default)
Во только што вызваліў пару сотак гіг вольнага мейсца на вінтах. Высьвятлілася, што за доўгі час жыцьця сістэмы ў розных яе кутах паназаставалася ашмёткаў "Карзіны", у якіх агулам ці ня паўтэрабайту рознага сьмецьця валялася. Я сам гуйнёй убунтавай амаль не карыстаюся, таму у гэтыя трэшбіны трапляла невядома што і невядома калі, дык і ня ведаў. З аднога боку, прыемна што мейсца паболела, а зь іншага - гэта ж колькі часу яно мёртвым грузам ляжала-та?

UPD: БЛІН. Там, куды я фоты лью, а пасьля дрэнныя выціраю, самы ТРЭШ быў. 55к файлаў, 150 гіг. Во там я сапраўды карыстаюся ўсёй гэтай гуйнёй і вельмі дрэнна, што яна не працуе як задумана.

/dev/sda1        46G   21G    23G  48% /
/dev/sdd1       1,9T  1,8T    53G  98% /media/video
/dev/sdc1       1,9T  1,7T   128G  94% /media/misc
/dev/sda6       874G  652G   223G  75% /home
/dev/sdb1       1,9T  1,4T   483G  75% /media/music
lazyest: (Default)
Майце на ўвазе, каму крытычна, зараз ужо ў тэсьцінгу самба - толькі чацьвёртая. Я здуру атрымаў свой кавалак шчасьця, бо ў чацьвёрцы security = share больш няма :(
lazyest: (Default)
З цягам часу Ўбунта дакладна пераўтвараецца ў копію віндавсаў. Ад нейкага моманту ў мяне Empathy пачаў дурыць галаву запытамі на выключэньне бяспекі. Асабліва я не запарываўся, бо адзін раз тыкаў "дазволіць" - і працавала да рэбута. Але пару дзён як канчаткова перастаў працаваць фэйсбукавы жабер. Тут ўжо нават майго беларускага цярпеньня не хапіла, палез калупацца. Адным з першых крокаў была спроба гуляцца з самімі сэртыфікатамі, аднак слушны адказ таксама прагучаў.
p11-kit: couldn't load module: /usr/lib/i386-linux-gnu/pkcs11/gnome-keyring-pkcs11.so

Пераставіў пакунак - запрацавала, гуглавыя сэрверы прызнае. Фэйсбук - не, усё роўна не працуе, паскуда.
lazyest: (Default)
Хто там ня сочыць - выйшаў афіцыйны рэліз, лепш падтрымліваецца ўбунта, хаця людзі ставяць яго куды толькі могуць. Асаблівая навіна - яшчэ тыдзень дзейнічае дыскаўнт на лінуксавыя гульні, кошты на разнастайные контрстрайкі - каля 2$ за гульню.

ЗЫ: А СУП канчаткова зьмянілі дызайн у ЖЖ, гэтым разам ужо адключыцца не прапануе.
lazyest: (Default)
Ёсьць шанец, што хтосьці ня ведае пра тое, што іграробная кантора Valve плянуе прадаваць уласную "кансоль" - прыстаўку, што будзе працаваць пад лінуксам. З гэтай прычыны мы жывем зараз у цікавы час выхаду афіцыйных гульняў для лінукс. За адносна невялікія грошы (5-6 даляраў за штуку) сёньня можна набыць з тузін неблагіх "вялікіх" гульняў, кшталту Counter Strike 1.6 і сьпіс з кожным днём ўсё пашыраецца :-) Шчыра кажучы, справа лінуксафікацыі гульнявой прасторы - справа вельмі добрая. Покуль афіцыйна падтрымліваецца выключна Ubuntu, аднак тыя, каму вельмі хочацца, карыстаюць і на іншых дыстрыбутывах. Карацей - зьвярніце ўвагу. Было б яшчэ калі пайграцца :-)

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 14th, 2025 07:13 pm
Powered by Dreamwidth Studios