Скарысталі сёньня нагоду няўцямнага надвор'я і крыху падпаленых сьпінаў на тое, каб выехаць у горад і ўзяць-такі ў арэнду ровары. Як і мусіла быць, прыехалі на пракат акурат пасьля дажджу, ровары папаліся крыху меньшыя па росьце і без крылаў, плюс Адэса па нязручнасьці роварнага руху ледзь не наперадзе за Менск, аднак свае дзьве гадзіны мы адкаталі. Кошт, каму цікава, 40 грывень з носу за гадзіну, кожная трэцяя - падарунак, плюс на вялікія тэрміны - дадатковыя зьніжкі. Што тычыцца зручнасьці перасоўваньня роварам па Адэсе - то яно цалкам добра, калі б не мудакі на бэнтлях, акурах ды каенах, якія пазаймалі не проста ходнікі - з'езды з ходнікаў на дарогу. Шкада, дудкі не ўзялі з сабой. Ну і пара пруффота:
no subject
no subject
папалі адрас, бо сам буду, а горад бяз ровара — выкінуты горад.
no subject
no subject
а у велика женская рама)
no subject