lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2010-05-25 11:58 pm
Entry tags:

Раварня ў Адэсе

Скарысталі сёньня нагоду няўцямнага надвор'я і крыху падпаленых сьпінаў на тое, каб выехаць у горад і ўзяць-такі ў арэнду ровары. Як і мусіла быць, прыехалі на пракат акурат пасьля дажджу, ровары папаліся крыху меньшыя па росьце і без крылаў, плюс Адэса па нязручнасьці роварнага руху ледзь не наперадзе за Менск, аднак свае дзьве гадзіны мы адкаталі. Кошт, каму цікава, 40 грывень з носу за гадзіну, кожная трэцяя - падарунак, плюс на вялікія тэрміны - дадатковыя зьніжкі. Што тычыцца зручнасьці перасоўваньня роварам па Адэсе - то яно цалкам добра, калі б не мудакі на бэнтлях, акурах ды каенах, якія пазаймалі не проста ходнікі - з'езды з ходнікаў на дарогу. Шкада, дудкі не ўзялі з сабой. Ну і пара пруффота:

From rovar

From rovar

From rovar



[identity profile] ex-krywal.livejournal.com 2010-05-25 09:29 pm (UTC)(link)
ах, Адэса, жамчужына у мора :)

[identity profile] czyk (from livejournal.com) 2010-05-25 11:09 pm (UTC)(link)
дык што ходнікі, нельга ж ва ўа. па ходніках.
папалі адрас, бо сам буду, а горад бяз ровара — выкінуты горад.

[identity profile] lazyest.livejournal.com 2010-05-30 09:08 pm (UTC)(link)
А яно шукаецца проста гуглам, prokat-tandem.com.ua

[identity profile] masia-shaft.livejournal.com 2010-05-26 06:22 am (UTC)(link)
эх, хорошо там как...

а у велика женская рама)

[identity profile] lazyest.livejournal.com 2010-05-30 09:14 pm (UTC)(link)
які быў (: