Як і плянаваў, запусьціў нарешьце альфу чарговай убунты з тым каб паглядзець за альтэрнатыву нянавіснаму Unity. Мушу вам сказаць - першае ўражаньне больш як жудаснае. Той факт, што асноўную ўбунтавую тэму яшчэ не перамалявалі пад трэці гном сітуацыю карэнным чынам не мяняе.

Аніякага падабенства на стары клясічны гном няма і блізка
Панэлі задачаў як была па-дэфолце ўнізе няма, ёсьць такая страсьць

Злева - фігня кшталту макавага доку і той жа фігні ў Юніці, справа - нібыта віртуальныя дэсктопы. Усё поўзае-шаволіцца-зуміць само сабой і калі куды хоча
Пускавая мянюха выглядае неяк так:

Шчыра ня бачу сэнсу Канонікалам псаць Юніці, яно зусім так жа выглядае і тут, такое ж паскуддзе.
На мой сьціплы погляд давядзецца мне пераходзіць на дэбіян/lxde/xfce/icewm/...