lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2014-10-27 12:38 pm

Ubuntu 14.10

Так мяне прытаміла 14.04, што перад тым як яе зносіць вырашыў абнавіцца да 14.10. Па прынцыпе "усё роўна выкідаць". І што, па-першае, моўчкі роўна абнавілася. Заўважу, гэта сістэма паступова апгрэйдзіцца з 8.04 і звычайна нейкія дробныя касякі заўсёды былі, а тут - чыста. Па-другое, усё стала працаваць лепш. А пасьля таго, як я адмовіўся ад ідыёцкай убунтавай клявіятурнай пераключалкі на карысьць іксовага setxkbmap - так і навогуле вырашыў сістэму ня зносіць і пакінуць як ёсьць. Цуд дый толькі.

PS: Можа хто параіць які індыкатар раскладкі? xneur неяк пужае тым, што пазіцыянуецца як пунтасьвітчэр, дый адзінае што мне ад яго трэба покуль ўва убунтах не працуе.

[identity profile] andrew shadura (from livejournal.com) 2014-10-27 09:44 am (UTC)(link)
У мяне няма індыкатару. Бо ў мяне (амаль) stateless пераключэньне. LWin = беллацінка, Shift-LWin = руская, AltGr-LWin ці Menu = «наступная». Таму беларуская ўключаецца як LWin, Menu. Да таго ж, у беларускай у мяне на AltGr-і і AltGr-ў замапленыя «и» і «щ», а ў рускай — «і» і «ў», таму пераключаць ячшэ менш прыходзіцца. Калі хочаш — скіну канфіг.