lazyest: (Default)
[personal profile] lazyest
Распавяду вам жах.

Нейкі тыдзень можа да мяне перыядычна прыходзіла думка пра тое, што прысьпеў час мяняць ззаду пакрыху ў ровара, бо знасілася моцна, а разнастайнага вострага сьмецьця на вуліцах - дафіга. Тры-чатыры дні таму кола пачало крыху "біць", вадзіць падчас руху управа-ўлева, як на пустым колы, аднак покі яно ехала - я асабліва не хваляваўся, паглядзеў візуальна, усё выглядала нармальна. Учора ўвечары мы выкацілі на нашую ўлюбёную палянку пад Менскам, меркавалі папаліць вогнішча, папіць віна з нагоды, пасмажыць якіх сардэлек, карацей, ўсё было. Надвор'е, нажаль, у поўнай меры нам гэтага зрабіць не дазволіла, хапіла і проста віна з сырам пад мастом на 8 м кілямэтры веладарожкі да Раўбічаў. І вось калі мы ўжо вярнуліся дадому, зрабілі з рэшткаў віна глінтвэйн і ціха ўжывалі яго, да нас данесься гук, нібыта нешта ўпала, што характэрна, людзі ў розных пакоях не здолелі высьвятліць, дзе і што гэта падала, ну і забыліся. А сёньня а 7 раніцы, калі я мусіў скокнуць да прахадной Крыніцы за новым роварным седалам, высьвятлілася, што задняе кола пустое. Ну, фіг на яго, ўзяў ХВЗ і пакаціў па дарозе (паймаў каля Інстытута Сучасных Ведаў яміну ў асфальце і набіў васьмёрку, страціў сьпіцу, але гэта іншая гісторыя). А вось зараз ужо палез высьвятляць, што як - і прымлеў.



Камэра нават і не спрабавала напампоўвацца. І ня дзіва:

From rovar


From rovar


Адпаведна, пакрышка таксама мела адмеціну

From rovar


From rovar




Во якія бываюць жахі ў гэтым сьвеце. Камэру паспрабую ўсё ж заклеіць, а пакрыха ў сьметнік, шкада, ледзь 2000 км праехала.
Tags:

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 16th, 2025 04:50 am
Powered by Dreamwidth Studios