lazyest: (ровар)
[personal profile] lazyest
Усё ж мы паехалі на Івянец. Баяліся надвор'я, выклікалі пытаньні нашыя здольнасьці па даездзе, былі пытаньні з матывацыяй, аднак мы зрабілі гэта!

From Cukerkavy Fest 25.06.2011




Трэк.

Ад старту я адразу прабіў задняе кола, відавочна, ужо знасілася пакрыха Michelin Country A.T., надта агрэсіўна катаю. Па дарозе давялося крыху паблукаць ў раёне Хацежына, адыйсьці ад першапачтковага трасавага фармату на карысьць некалькіх кілямэтраў клясічнага беларускага грэйдару, аднак за выключэньнем гэтага усё ішло па пляне. Сваё слова сказала надвор'е - увесь час ад Р65 да Івянцу у твар дуў моцны вецер. Прыпынак на пад'есьці зрабілі ў найвышэйшай кропцы Беларусі, гары "дзяржынскай".

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


From Cukerkavy Fest 25.06.2011


Па дарозе да нас пасьпелі на нейкі час далучыцца два чалавекі, якія асобна ехалі на фэст

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


І такі да, мы даехалі

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


Скінулі рэчы ў хату да Лазара

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


і пайшлі да фэсту

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


Сустрэлі шмат знаёмых

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


From Cukerkavy Fest 25.06.2011


Акрамя разнастайных рыцараў, музыкаў, дрыяд і іншых чаканых удзельнікаў імпрэзы пабачылі, напрыклад, драўляны ровар

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


паслухалі нейкага барда пад мінусоўку з вершамі аднога вядомага аўтара ((8

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


Некаторыя ўнаглую парушалі заканадаўства (8

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


Чарговым разам пабачылі гурт Dzivasil - як мне падаецца, вельмі натхнёны творчасьцю Трэя Ганна

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


Пад цудоўныя гукі Маланкі оркестра пацешыліся файршоў

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


From Cukerkavy Fest 25.06.2011


From Cukerkavy Fest 25.06.2011


From Cukerkavy Fest 25.06.2011


From Cukerkavy Fest 25.06.2011


From Cukerkavy Fest 25.06.2011


і ад раніцы пакацілі ў бок Менску (8

From Cukerkavy Fest 25.06.2011


Па дарозе, у мейсцы спуску з гары Дзяржынскай, я перабіў свой ранейшы рэкорд хуткасьці, зараз гэта 57,8 км/г. Урэшце атрымалася 150 кілямэтраў за два дні. Калі ўжо ўехаў у Менск - прабіў недзе кола ізноў, тоьлкі ня надта моцна, таму перыядычна падпампоўваў і ехаў далей, адным словам - атрымаў поўны роварны набор (8

Поўны стос фотаў на Пікасе

Урэшце, атрымалася цудоўная вандроўка, ня надта усё ж складаная з боку фізічных і грашовых высілкаў, усім вялікі дзякуй за кампанію і асобна Лазару за хату ((8 Адное што бянтэжыць - ужо другі раз за год мы прыязжаем у госьці у хату, дзе зьнікае сьвятло. Такія мы цёмныя людзі, верагодна ((8

UPD: Выглядае на тое, што якраз у гэты час у нашым Зялёным Лузе адбываўся жудасны ахтунг з дыджэямі і дрыскатэкай ака Global Gathering ((8 Так што мы ў час эвакуяваліся.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 16th, 2025 06:08 am
Powered by Dreamwidth Studios