lazyest: (ровар)
[personal profile] lazyest
Па матывах флуду на ТварКнізе вырашыў у двух словах сфармуляваць пару пунктаў з нагоды.

1. Як ёсьць, аўта звышкарысны інструмэнт. Аднак ці заўёсы варта яго выкарыстоўваць? Адная справа - ад'ехаць зь сям'ёй на якое возера на пару дзён на шашлыкі-півасы, ці перавезьці з сабой дахфіга якой трасцы, і зусім іншая - праехаць 3 кілямэтры ад дому да працы.

2. У Беларусі пануе культ машыны. Машына - гэта крута, грамадскі транспарт - гэта ацтой. Гэтаму культу, нажаль, спрыяе тое, што цягам доўгага часу машына сапраўды была недасягальным большасьці статусным артэфактам, з-за гэтага культу у тым ліку і людзі, адказныя за прыняцьці рашэньняў па горадабудаўніцтву глядзяць на сьвет з гэтай жа вежы. Вынікам жа з культу ёсьць гіперузбуджальнасьць амаль усіх неафітаў калі справа тычыцца любых аўтамабільных пытаньняў. Прафесійныя кіроўцы ці хаця ж бы людзі з 15-20 гадамі кіроўнага досьвіду вельмі рэдка кідаюцца ў спрэчкі.

3. Праз гэны культ машыны ўзнікаюць надалейшыя псіхалягічныя праблемы, у тым ліку уласная пераацэнка аўтамабілістаў, якія так відавочныя ў паводзінах кіроўцаў. Сюды ж і пагардлівае стаўленьне да "нішчэбродаў", якія наштосьці ходзяць пешшу па ходніках, на якіх там зручна ставіць машыны, напрыклад.

4. На маю думку, разьвіцьцё падзеяў будзе даволі імклівым. Так ці інакш, папулісцкая палітыка горадакіраўніцтва ўжо ўпёрлася ў натуральны бар'ер, больш па вуліцах машыны кідаць лічы няма дзе - і надалей мы будзем мець ці то ўзмацненьне штрафных санкцыяў за недапаркоўку разам з абмежаваньнямі па ўездзе ў часткі гораду, ці то ўвогуле сур'ёзнае зьмяньшеньне актыўных аўтакарыстальнікаў праз моцнае падвышэньне коштаў на паліва. Маё да таго стаўленьне - разам з дадатковымі высілкамі на аднаўленьне сістэмы грамадкага транспарту, якая моцна пацярпела за апошнія год 15-20, можна атрымаць заўважнае паніжэньне колькасьці машынаў на дарогах, а разам з тым і ўсіх адмоўных момантаў, што з гэтым зьвязаныя.

Цікава пачуць думкі паважаных фрэндаў.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 16th, 2025 04:03 pm
Powered by Dreamwidth Studios