Mar. 15th, 2010 08:38 pm
спраўдзілася
Колькі год зьбіраўся даехаць да працы ў Соснах на ровары - і сёньня вырашыў зрабіць рашучы крок.
Паехаў па Каліноўскага, праехаў каля дому міласэрднасьці, праехаў пад чыгуначным мастом на Сьцяпянцы, далей па вуліцы Карвата, выскачыў на Балотнікава (гэта Паўночны Пасёлак)
Далей Ангарская да выезду на аб'язную, потым праз Сьціклева-Трасьцянец усёж выехаў на Магілёўскую шашу і даехаў да 14 кілямэтру. Паехаў на Сосны праз лес, алеж там столькі сьнегу, што пэдалямі чапляўся, давялося прайсьці крыху пехам. Усяго 28 кілямэтраў, 2 гадзіны - і я ў Соснах. На прахадной высьвятлілася, што нават трапіць унутр на ровары можна, калі на ровары няма карзіны (:
Нажаль, на Трасьцянцы я заблукаў і не знайшоў простага шляху ўздоўж сьметніцы да вуліцы Паўлоўскага, што на вайсковым гарадку ў Соснах ужо. На мапе такі ёсьць ад вуліцы "Новай", але ж на мясовасьці нешта я не знайшоў (:
Назад усё ж паехаў грамадскім транспартам, бо пачаўся сьнег з ветрам паўночным.

![]() |
| From rovar |

Tags: