Усё ж вырашыў кінуць усё і ў апошні дзень зімы выкаціцца на ровары. Высьвятлілася, што дарэмна баяўся катацца дагэтуль - зімовыя шыны трымаюць на снезе лепш за тое, як улетку па пяску.
Вырашыў усё ж глябальна праехаць навокал цнянкі, але усё ж надта там сьнегу шмат - ён скатваецца перад колам у гару і спыняе рух. Да, мост новы на цнянцы пасьпелі ўзімку зрабіць, ня ведаю нават і калі, у лістападзе я там, здаецца, праязжаў і было яшчэ працы дахалеры.
Даехаў да асфальтаванага валу, сустрэў трох-чатырох людзей на лыжах (: але далей ня здолеў, найдалейшае фота такое
Ну і традыцыйна, па выездзе давялося скарыстацца шчодрасьцю беларусаў і праехаць па-над цеплатрасай (:
PS выбачайце, фоты з тэлефона.