Пасьпець на цягнік
Originally published at dayship.by. You can comment here or there.
Палову ўчорашняга дню мы трыма рознымі электронамі-дызелямі ехалі да Езерышча, што на мяжы з Расеяй. Даехалі ўночы, спалі на зачыненай станцыі. Ад ранку ехалі ў вельмі маляўнічым туманку.

Праз 20 кілямэтраў даехалі да Невелю, каб там сесьці на цягнік да Мурманску. Усе гэтыя прыгоды дзеля эканоміі.

Станцыя ў Невелі выглядае закінутай, рух вельмі кволы, людзей амаль няма.

Упершыню разьбіраў і пакаваў новы ровар. Спадзяюся больш ніколі не раіць гэта зноўку.

Плятформа вельмі зручная і прыгожая, так?

І нарэшце, знакамітая станцыя “Дно”. Хто ня ведае – у лютым 1917 цар падпісаў на ёй адмову ад улады.
Калі ўсё будзе і надалей ісьці па пляне, праз два дні мы будзем у Нарвэгіі. Трымайце за нас пальцы скрыжанымі (8