lazyest: (Default)
[personal profile] lazyest
Распавяду вам даўгую гісторыю з пачаткам, разьвіцьцём і вынікам, пра электрычнасьць.



Езжу я роварам прыкладна 6 год. Ад першага дню адным з актуальных пытаньняў было асьвятленьне. Ад самага пачатку яшчэ на папярэдніх роварах у мяне стаяў просьценькі ліхтарык Longus, які даваў сьвятла ледзь больш чым ніколькі. Натуральна, так жыць было нельга. Таму да начнога ОТрыву 2010 году была прыдбаная фара Sigma SupraLed, на 5 акумах АА, вельмі яркая, але няшмат жыла ад тых пяці акумаў. Вельмі працяглы час я не зьвяртаў увагі на з'яўленьне кітайскіх ліхтароў на звышяркіх дыёдах, бо дрэнна думаў за Li-Ion аккумы, аднак недзе два гады таму ўсё ж узяў нейкі просьценькі на пробу. Першая зіма паказала, што асноўныя страшылкі неакіуальныя, узімку аккум вядзе сябе больш як, а зручнасьць у кітайца значна большая. Ад тых часоў я накупіў такіх ліхтароў на ўсіх сваякоў і знаёмых, але ўвосень таго году знайшоў сабе замену. Прыкладна напачатку ліпеня быў пастаўлены мегаліхтар, які па арыгінальнае задуме мусіў сілкавацца ад дынама.



Натуральна ж, у мае пляны такое не ўваходзіла, таму было закалгашана іншае рашэньне. Быў зроблены USB-хвост, які прыходзіў у паўэрбанк, што ўвесь час падзараджаўся ад дынамкі. Паўэрбанкі мяняліся адзін на адзін, урэшце самым лепшым сабе паказаў ксаомеўскі LiPol дый зарадка для 18650 з магчымасьцю аддаваць электрычнасьць. Так яны два ў торбе і прыжыліся.

Надалей, адразу ж з першымі кітайскімі ліхтарамі на дыёдах былі набытыя некалькі 18650-акумаў пад іх. Самыя простыя, сінія, без кантролеру, зарэкамендавалі сабе адпаведна таму, чаго каштавалі. Крыху больш дарагія памаранчавыя з кантролерам адразу нешта былі з н'юансамі. Перыядычна яны зьнянацку пераставалі зараджацца, потым гэтакжасама зьнянацку ізноў працавалі. Чарговым разам пасьля паездкі да Лепелю разрадзіліся і не зараджаіся абодва два памаранчавыя. Учора я паставіў іх на зарадку, адзін адпрацаваў норм, другі - не зараджаўся. Сёньня ад ранку памераў напругу - на тым што зараджаўся 4.6 вольта, на другім - 0.2. Туды-сюды пакруціў - ён таксама пачаў зараджацца. Праз пэўны час закінуў яго ў раней ўзгаданы паўэрбанк і сабраўся на працу. І вось трэба мне было пяць хвілінаў падкруціць ліхтар, бо ён крыху споўз убок, кручу - і зьнянацку "БАБАХ!" і дым. Першая думка - кола, якраз перад Лепелям падняў крыху ціск каб было лягчэй ехаць. Аднак не, нейкі дым ідзе. Гляджу ўважліва і бачу



https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10207617654503916&set=a.1855009739471.108260.1367641458&type=3&theater

Торба разыйшлася, ваняе дымам плястыкавым. Асьцярожна зьняў, распатрашыў, выкінуў парэшткі.



https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10207617653703896&set=a.1855009739471.108260.1367641458&type=3&theater

Вось такая гісторыя. Думаю, канешне, што можа недзе ў ліхтары падчас майго ім шаваленьня атрымалася КЗ і выінкам дзяўбнуў гэты акум, але ўсё ж ён не наўпрост далучаны быў, а праз нейкую схемку ў зарадцы. Можа тэмпература+рэжым эксплюатацыі даканалі кітайскую падробку :-)

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 21st, 2025 11:29 am
Powered by Dreamwidth Studios