lazyest: (Default)
[personal profile] lazyest
Так так, не зьдзіўляйцеся. Мала таго, што фідо яшчэ існуе, больш за тое - нават дыялапныя ноды працуюць (8



Адна такая, 2:450/143, ужо вельмі шмат гадоў стаіць на маёй працы. Фізічна - гэта iPIV-1800, матчын поплатак на 845 інтэле з дзьвума ком-партамі, 256 мегабайтамі памяці, два вінты, 120+320, два мадэмы і, канешне, галоўная фідошная аперацыйная сістэма, OS/2. Акрамя фідошных справаў, натуральна, комп увесь час ад моманту першае наладкі зьмяшчае агульны на офіс сеткавы дыск, крыху дробных сэрвісаў кшталту pop3/smtp дэману. Кіруецца ўсё гэта праз NetOp і, апошнім часам, vnc.

Аднак, нажаль, цягам апошніх год жалезка, на якой усё гэта працуе, пакрысе пачала здаваць, акрамя таго, напісаны недзе ў часы Windows NT 4.0 IBM LAN Server таксама ўсё меней адпавядае сучасным запытам. Апошнія тры-чатыры гады сэрверная частка аўтаматычна самаперагружаецца тройчы на дзень, але ж гэтага не хапае, плюс усе больш-меньш сур'ёзные нагрузкі на дыскавую падсістэму часьцяком прыводзілі да трапу кэрнэла і аўтаматычнаму рэбуту. Забягу наперад і распавяду пра тое, што калі мы з паважаным [livejournal.com profile] dizel_by заглянулі ўнутр кампутару, высьвятлілася тое, што апроч іншага радыятар ад паўночнага масту поплатка даўно адпаў (8

Зыходзячы з раней пералічаных фактаў, я даўно заплянаваў міграцыю на новае жалеза і праграмы. Улічваючы той факт, што на базе фідошнае ноды дагэтуль зьдзяйсьняецца той-гэткі абмен дадзенымі ў тым ліку і з рэгіянальнымі структурамі, лёгіка гэтага абмену склалася даволі стыхійна і апісаная пачкам скрыптоў на REXX, то прасьцейшым выйсьцем стаўся перанос рэальнага сэрвера ў віртуальную прастору.

Пераход плянаваўся яшчэ ўлетку, але неяк канікулавы настрой не спрыяў ударнае працы, таму сапраўдны пераезд адбыўся літаральна толькі што. У якасьці хост-плятформы быў абраны AMD X2 з 4 гігамі памяці, дзьвума вінтамі па 2 тэрабайты, PCI->COM Multicard і, канешне, Debian/GNU Linux (8 Сістэма віртуалізацыі, натуральна, Innotek Sun Oracle VirtualBox.

Першай фазай была праінсталяваная сістэма. Сумеснымі намаганьнямі быў узведзены сафтверны RAID1, пастаўлены Debian Squeeze і паверх яго пастаўлены VirtualBox. Надалей стары 120-гіговы вінт быў праз USB-box запісан наўпрост ў ісошку, якая у сваю чаргу былі адканверчаныя праз VBoxManage convertfromraw у родны фармат віртуалбокса. Далей, па матывах http://habrahabr.ru/blogs/virtualization/77834/ і http://www.linuxquestions.org/questions/slackware-14/virtualbox-serial-port-setup-frustration-586971/ было зроблена ўсё астатняе, створаная VM кіруецца праз rdp, адное што прыйшлося памяняць у гасьцявой сістэме - сеткавую картку з 8139 на AMD PCNet, драйвер якога ёсьць out-of-box. Візуальна сістэма працуе значна хутчэй. Мадэмы пракінуліся ў прабірку пасьпяхова. Зараз адбываецца перанос асобнага вінту, на якім ляжаў сеткавы дыск, на новы кампутар і ад раніцы буду ставіць сэрвера на мейсца. Дзякуй, калі дачыталі дасюды (8

From misc


Tags:

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 20th, 2025 02:42 pm
Powered by Dreamwidth Studios