lazyest: (Default)
[personal profile] lazyest
Покуль я тут зьнянацку хварэю, прынесьлі ўчора працу на дом. Жыла-была флэха, на 2 гіга, старая, натуральна. У нейкі момант перастала бачыцца, стала прапанаваць адфарматаваць. У такім выглядзе патрапіла да мяне. Я тыркнуў, адзначыў, што кантролер/сама памяць жывая, але няма ніякіх падзелаў. testdisk знайшоў адзін падзел, аднавіў - усё запрацавала. Я гаспадарам адразу сказаў, з флэхі перапісаць усё, флэху ў сьметнік. Але - не, сёньня прыносяць ізноў. Дыск бачыцца, аднак большасьць файлаў маюць 32 кб памеру, а ў корані ляжыць FOUND.000 з 10k+ файламі. Пытаюся - што, віндавз паспытаў праверыць? Так, кажуць. Ну, шкада, што ж, а да тога моманту нешта яшчэ было можна выцягнуць.

Проста дзялюся досьвідам. Каб хоць сам сабе копію скінуў на комп - то сёньня б дапамог, а так шкада.
Date: 2013-11-19 12:45 pm (UTC)

From: [identity profile] miadzviedz.livejournal.com
Бывае, флэшкі атрымліваецца ажывіць наступным чынам:
1. Высветліць марку/мадэль кантролера.
2. Спампаваць і ўсталяваць фірмовую утыліту.
3. Запусціць фарматаванне гэтай утылітай.
Звычайна, пра выратаванне дадзеных (у маім выпадку) гаворка і не шла. Галоўнае было выратаваць саму флэшку.
Аднавіў так прыкладна з дзесятак розным людзям. Пр гэтым свае ўласные 2 флэшкі выратаваць не ўдалося :)
Date: 2013-11-19 12:48 pm (UTC)

From: [identity profile] lazyest.livejournal.com
Я ж кажу - кантралёр/памяць былі ў норме, проста ўжо з-за ўзросту недзе чытацца/пісацца пачало не туды. Гэта з новымі флэхамі мае сэнс калупацца, а тыя, што пару год пажылі - таньней выкінуць,к аб пасьля якой інфы ня згубіць. А пра фірмовыя ўтыліты я ведаю, канешне (8
Date: 2013-11-19 04:50 pm (UTC)

From: [identity profile] by-dialog.livejournal.com
Можна яшчэ адрасацыю змяншаць, аб'ём будзе не той, але можа пазбавтць ад шэрагу глюкаў

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 18th, 2025 06:20 pm
Powered by Dreamwidth Studios