Mar. 31st, 2015

lazyest: (Default)
Дасьведчаныя шоперы, цікавіць вашае меркаваньне. Вось толькі нядаўна нейкаму сіцідогу напісаў, што ніякіх праблемаў з кітайцамі не было, як адразу. lightinthebox падчас нейкага распродажу да свайго 8-годзя паабяцаў залатых гор, я нечага там назаказаў на амаль сотку баксаў і прашлёпаў падчас замовы той факт, што яны мне лупанулі дасылку EMS'ам і зьнялі за гэта дадатковыя амаль 50 баксаў. Ну ўжо зьнялі і зьнялі, прабакланіў, фіг зь ім. Але, сёньня яны мне пішуць, што блаблабла складанасьці на мяжы, пасылку развярнулі, вось вашыя 90 ці колькі даляраў і ад'ябіцеся. За нібыта дастаўку грошы фіг, той трэк што яны давалі так нідзе і не праяўляўся. Вынікам гэта выглядае так, што хлопцы вырашылі праз сваю скідосную замануху злупіць троху такіх замоваў, якія насапраўды нават не дасылалі, а потым за дастаўку грошай не вярнуць і троху зарабіць. Пытаньнечка ўласна такое, плацілася гэтая бадзяга праз пэйпал, можа неяк можна задыспуціць такую фігню? Неяк ня меў ніколі падобнага досьвіду, плюс пэйпал у мяне не на беларусь зарэганы.
У замове на лайтінзебоксе адрас дакладна Беларусь. Цалкам можа быць, што дурні з пэйпалу ўзялі біллінг адрас, замест тогда, што быў на замове, але мне што з таго за суцяшэньне? Карацей, цікавыя меркаваньні шаноўнай публікі.
lazyest: (Default)
Скажыце, нешматлікія чытачы, наколькі трывалымі ёсьць вашыя музычныя густы?

Памятаю, на золку майго сеткавага жыцьця, яшчэ да фідо, некаторыя суразмоўцы вельмі дзівіліся маёй здольнасьці ў 5-10-50-ы раз слухаць шыкоўны трэк lazy гурта Deep Purple з жывога дыску Made In Japan. З большага ж навакольле пасьлядоўна мігравала ў накірунках усё больш экстрэмальных стыляў, лёгка адрынаючы старых куміраў кшталту "Арыя гэта папса", "Нірвана - для дзяцей" ці "Металліка ўжо ня тая". Я дык вось можа проста які слоўпок, але мае старыя звычкі застаюцца са мной, і нават некалі выцягваў я дыск той самай "Арыі", паслухаў, ну так, гучаньне крыху занаіўнае, аднак я разумею, што мне падабалася і чаму нават зараз гэта слухаць я магу. І "Адваротны бок Месяца" я слухаю з задавальненьнем, арыгінал гэта гучыць ці які іншы гурт гэта можа грае. За мінулыя гады я можа наадварот, стаўлюся значна больш ляяльна да рознае цяжаляціны і эксперыментальшчыны розных гадоў, чаго раней не было.

Ці вось ня так даўно я сапраўды ўслухаўся ў сольнага Дэрака нашага Шарыніяна а ў яго час ад часу грае іншая зорка майго дзяцінства - Інгві Мальмсьцін. Нават выцягнуў мальмсьцінскія сьвежыя дыскі ў спадзеве, што ён і сам грае гэтакжа няблага, але тут не, як аскацініўся з-за зорнае хваробы, так яго і не адпускае.

Дык, уласна, пытаньнечка, а вы, сябры, як увогуле ставіцеся да музыкі і наколькі вашыя густы трывалыя?

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 16th, 2025 11:52 pm
Powered by Dreamwidth Studios