Entry tags:
КітайПасылТорг
Дасьведчаныя шоперы, цікавіць вашае меркаваньне. Вось толькі нядаўна нейкаму сіцідогу напісаў, што ніякіх праблемаў з кітайцамі не было, як адразу. lightinthebox падчас нейкага распродажу да свайго 8-годзя паабяцаў залатых гор, я нечага там назаказаў на амаль сотку баксаў і прашлёпаў падчас замовы той факт, што яны мне лупанулі дасылку EMS'ам і зьнялі за гэта дадатковыя амаль 50 баксаў. Ну ўжо зьнялі і зьнялі, прабакланіў, фіг зь ім. Але, сёньня яны мне пішуць, што блаблабла складанасьці на мяжы, пасылку развярнулі, вось вашыя 90 ці колькі даляраў і ад'ябіцеся. За нібыта дастаўку грошы фіг, той трэк што яны давалі так нідзе і не праяўляўся. Вынікам гэта выглядае так, што хлопцы вырашылі праз сваю скідосную замануху злупіць троху такіх замоваў, якія насапраўды нават не дасылалі, а потым за дастаўку грошай не вярнуць і троху зарабіць. Пытаньнечка ўласна такое, плацілася гэтая бадзяга праз пэйпал, можа неяк можна задыспуціць такую фігню? Неяк ня меў ніколі падобнага досьвіду, плюс пэйпал у мяне не на беларусь зарэганы.
У замове на лайтінзебоксе адрас дакладна Беларусь. Цалкам можа быць, што дурні з пэйпалу ўзялі біллінг адрас, замест тогда, што быў на замове, але мне што з таго за суцяшэньне? Карацей, цікавыя меркаваньні шаноўнай публікі.
У замове на лайтінзебоксе адрас дакладна Беларусь. Цалкам можа быць, што дурні з пэйпалу ўзялі біллінг адрас, замест тогда, што быў на замове, але мне што з таго за суцяшэньне? Карацей, цікавыя меркаваньні шаноўнай публікі.