Oct. 28th, 2014

lazyest: (Default)
Як сумна мне стала сядзець у берлінхемішным офісе пад пірацкай віндой на стараватым і марудным кампе, то я вырашыў паспрабаваць перавесьці ўсе свае справы пад лінукс. Знайшоў запасны вінт 500 гіговы, і паставіў на яго 12.04 убунту.

Першае - у дамэн дадаўся комп лёгка. Канешне, ніякіх гуйных сродкаў інтэграцыі няма, але кансолькай такія штукі рабіць на дзіва зручнай за вінды, як меньш, вельмі добра памылкі шукаюцца.

Другое - профілі з тандэрбёрду і пейлмуну перанесьліся зусім лёгка. Чакана, але мала што...

Трэцяе, прыемным сюрпрызам сталася праца 1С 8.1 пад вайнам. То бок я спачатку пайшоў па шляху спробаў запусьціць 8.3, якая выйшла натыўнай, але там ёсьць праблема зь піраткай, як меньш, я ня здолеў забароць, а набываць 8.3 покуль ня час. Можа, пазьней. Дык а 8.1, што стаяла раней і была прапатчаная, проста ўзяла і запрацавала. Прычым што зусім прыемна, яна працуе з сеткавым дыскам на дамэнкантролеры. Адразу яна нешта скардзілася на логі і немажлівасьць іх запісаць, але потым я тыя логі проста вырубіў канфігуратарам - і запрацавала!

Далей, сеткавы доступ працуе, хаця паролі даводзіцца часьцяком уводзіць, сеткавыя друкаркі лепей за вінды робяць, карацей прыгажосьць.

Адзіная фігня, з-за якой ўсё ж паставіў віртуалбокс - некалі напісаная сафціна на віжлвасіку, якая нешта калдуе з экселевымі файламі і іхнымі скрыптамі. Як яна выкарыстоўваецца вельмі рэдка, то хай сабе будзе на віртуалцы.

Далей, канешне, буду глядзець як і што будзе, але першае ўражаньне вельмі прыстойнае. Калі прыняць даўвагі тое, што такі дэсктоп фактычна не залежыць ад фізічнага кампа, а толькі ад вінта на 500 гіг - то і магчымыя апгрэйды такая штука перажыве, спадзяюся, трывала.

UPD: Каб можа хто за мной не ішоў па тых жа граблях, дзялюся досьвідам. Апроч логаў дзеяў карыстальніка, якія ня хочуць праз самбу працаваць і якія трэба адключыць, ёсьць яшчэ адна падобная зараза. Яна завецца "Полнотекстовый поіск", таксама нейкія тэкставыя файлы ў спэцыяльным каталоге 1Cv8FTxt. Мне асабіста яны былі зусім без патрэбы, таму я проста па канфігу прабег і павырубаў яго для ўсіх дакумэнтаў і даведнікаў, у выніку зараз прэтензіяў да 1С больш ня сталася.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 15th, 2025 01:53 am
Powered by Dreamwidth Studios