Oct. 27th, 2014 12:38 pm
Ubuntu 14.10
Так мяне прытаміла 14.04, што перад тым як яе зносіць вырашыў абнавіцца да 14.10. Па прынцыпе "усё роўна выкідаць". І што, па-першае, моўчкі роўна абнавілася. Заўважу, гэта сістэма паступова апгрэйдзіцца з 8.04 і звычайна нейкія дробныя касякі заўсёды былі, а тут - чыста. Па-другое, усё стала працаваць лепш. А пасьля таго, як я адмовіўся ад ідыёцкай убунтавай клявіятурнай пераключалкі на карысьць іксовага setxkbmap - так і навогуле вырашыў сістэму ня зносіць і пакінуць як ёсьць. Цуд дый толькі.
PS: Можа хто параіць які індыкатар раскладкі? xneur неяк пужае тым, што пазіцыянуецца як пунтасьвітчэр, дый адзінае што мне ад яго трэба покуль ўва убунтах не працуе.
PS: Можа хто параіць які індыкатар раскладкі? xneur неяк пужае тым, што пазіцыянуецца як пунтасьвітчэр, дый адзінае што мне ад яго трэба покуль ўва убунтах не працуе.