2013-12-18

lazyest: (Default)
2013-12-18 10:56 am

ubuntu & .Trash-1000

Во только што вызваліў пару сотак гіг вольнага мейсца на вінтах. Высьвятлілася, што за доўгі час жыцьця сістэмы ў розных яе кутах паназаставалася ашмёткаў "Карзіны", у якіх агулам ці ня паўтэрабайту рознага сьмецьця валялася. Я сам гуйнёй убунтавай амаль не карыстаюся, таму у гэтыя трэшбіны трапляла невядома што і невядома калі, дык і ня ведаў. З аднога боку, прыемна што мейсца паболела, а зь іншага - гэта ж колькі часу яно мёртвым грузам ляжала-та?

UPD: БЛІН. Там, куды я фоты лью, а пасьля дрэнныя выціраю, самы ТРЭШ быў. 55к файлаў, 150 гіг. Во там я сапраўды карыстаюся ўсёй гэтай гуйнёй і вельмі дрэнна, што яна не працуе як задумана.

/dev/sda1        46G   21G    23G  48% /
/dev/sdd1       1,9T  1,8T    53G  98% /media/video
/dev/sdc1       1,9T  1,7T   128G  94% /media/misc
/dev/sda6       874G  652G   223G  75% /home
/dev/sdb1       1,9T  1,4T   483G  75% /media/music