Dec. 16th, 2013

lazyest: (ровар)
Адкрыў сёньня лік зімовым праколам колаў. Дакладней сказаць, лік можа і раней пайшоў, аднак сёньня заўважыў. Ехалі з жонкай у Лошыцу да бацькоў у госьці, прыкладна напалове падалося, што занадта мякка еду. Пачаў паглядаць на задняе кола - дакладна, спускае. Думаю "эээ, фіг, у мяне ж герметык заліты, паспрабую крыху дадаць ціску". Падпампоўваю, еду далей - і чую нават як сьвісьціць. Спыняюся, знаходжу акурат каля ніпелю паўсантыметровую дзюрку на пакрыхе, зь якой лезе герметык. Лезе павольна, вырашаю не клеіць, а дабіць ціск да намінальнага і ехаць далей. Сапраўды, яшчэ аднойчы спыняўся і дапампоўваў, а ехаць кілямэтраў 6-7 было яшчэ. Заўважый, што на таросах ледзяшовых пачынае травіць.
Ну да фіг на яго, даехаў да пункту прызначэньня, ўзяў вялікі насос, набіў у кола 60 psi. Покуль гасьцявалі - стаяла-не спускала. Вырашыў, "ну, зацягнулася" і пакрысе стартануў дадому. Літаральна праз які кілямэтр чую - "пшшшшшшш". Спыняюся ля "Віталюру" пад ліхтаром, бачу амаль пустое кола. Рабіць няма чаго, выбартоўваю камэру, бачу дзюрку мілімэтры 2-3 дыямэтрам. Нядзіва, што герметык ня зьдзюжыў :-) Заляпіў, напампаваў, даехалі дадому без дадатковых прыгодаў.

Агулам на адомэтры 35474 км.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 16th, 2025 02:57 pm
Powered by Dreamwidth Studios