May. 30th, 2013 10:49 pm
Рамонт Nikon D60
Пасьля пары дажджоў перастаў працаваць мой нікан. Проста не факусаваўся і не клацаў затворам нават ў цалкам ручным рэжыме без аб'ектыву. Зацягнуў на "Прынтінг", за пару дзён парамантаваўся. Дыягназ - "Замена блока сінхранізацыі" ці нешта падобнае. Затвор, на які я асабіста думаў, жывы і жывейшы за іншых (прабег - 200 000 кадраў). Па ўражаньням - стаў значна больш роўна здымаць, у сэнсе раней мог зьнянацку задумацца на паўхвіліны, а пасьля працягнуць,а зараз я наздымаў на канцэрце 400 фотаў і амаль не адчуваў ніякіх затрымак. Цікавы гэты сусьвет :-)