2013-05-30

lazyest: (Default)
2013-05-30 10:49 pm
Entry tags:

Рамонт Nikon D60

Пасьля пары дажджоў перастаў працаваць мой нікан. Проста не факусаваўся і не клацаў затворам нават ў цалкам ручным рэжыме без аб'ектыву. Зацягнуў на "Прынтінг", за пару дзён парамантаваўся. Дыягназ - "Замена блока сінхранізацыі" ці нешта падобнае. Затвор, на які я асабіста думаў, жывы і жывейшы за іншых (прабег - 200 000 кадраў). Па ўражаньням - стаў значна больш роўна здымаць, у сэнсе раней мог зьнянацку задумацца на паўхвіліны, а пасьля працягнуць,а зараз я наздымаў на канцэрце 400 фотаў і амаль не адчуваў ніякіх затрымак. Цікавы гэты сусьвет :-)
lazyest: (Default)
2013-05-30 11:46 pm

Tonqixod, Sciana у LOFT Cafe

Адразу на тэст парамантаванага нікана, пайшоў у Лофт каб паглядзець на вельмі мне даспадобы падыходзячы гурт Тонкіход (пішуцца як Tonqixod). Шыкоўныя хлопцы, граюць псіхадэлік-рок пад уражаньням ад усіх 70-х музыкаў падобнага стылю, мне дык па-ранейшаму вельмі нагадваюць Gentle Giant. Крыху фота зараз, пасля дадам лінк на відэа.

From Tonqixod, Sciana - 30.05.2013


Read more... )