Jan. 4th, 2012 12:12 am
Flatout 3: Chaos & Destruction
Пачаўшы ў нейкія старыя часы граць ў досавую гульню Destruction Derby, я вельмі ўпадабаў у свой час ейны працяг Flatout 2, таму навіна пра выхад працягу мяне зацікавіла. Аднак што мы маем у тым працягу? Аркаду на 200%, уся фізіка, якая была так даспадобы гэймерам у другой частцы, адсутнічае, з-за шалёнай хуткасьці паглядзець на якую-кольвек графіку часу не стае, музыка і гук губляюцца за адсутнасьцю сэнсу іграць. Шкада. Раней і вада была макрэйшай, і гушльні цікавейшымі, і оркі ня тое што зараз...