2012-01-04

lazyest: (Default)
2012-01-04 12:12 am

Flatout 3: Chaos & Destruction

Пачаўшы ў нейкія старыя часы граць ў досавую гульню Destruction Derby, я вельмі ўпадабаў у свой час ейны працяг Flatout 2, таму навіна пра выхад працягу мяне зацікавіла. Аднак што мы маем у тым працягу? Аркаду на 200%, уся фізіка, якая была так даспадобы гэймерам у другой частцы, адсутнічае, з-за шалёнай хуткасьці паглядзець на якую-кольвек графіку часу не стае, музыка і гук губляюцца за адсутнасьцю сэнсу іграць. Шкада. Раней і вада была макрэйшай, і гушльні цікавейшымі, і оркі ня тое што зараз...
lazyest: (Default)
2012-01-04 10:29 am
Entry tags:

velcom :: пытаньне пра тарыфы

Можа хто выпадкова ведае, і ёсьць у Вэлкома якія прапановы па набыцьцю пакунка перадаплочаных SMS? Ну каб за 100/500 плаціць якую больш сьціплую суму за тое, што у розьніцу?