Dec. 31st, 2011 01:54 am
Пікасавае ізноў
Ну не адпускаець мяне гэтая тэма. Праз два дні ад прыбіцьця гуглаплюсавага акаўнта гугларобаты перавылічылі памер, што займаюць мае фоты і вырашылі, што я перабраў. А гэта пры тым, што амаль усе фоты (акрамя самых першых, якія я заліваў наўпрост, а не з дэсктопнай пікасы) - памерам, меньшым за тарыфікуемы. І што зусім прыемна, аніякай мажлівасьці на траблашуцінг няма, ані кольвек якой статыстыкі па занятым мейсцы няма, ані нават супарту якога. Гугал!