2011-12-31

lazyest: (фота)
2011-12-31 01:54 am

Пікасавае ізноў

Ну не адпускаець мяне гэтая тэма. Праз два дні ад прыбіцьця гуглаплюсавага акаўнта гугларобаты перавылічылі памер, што займаюць мае фоты і вырашылі, што я перабраў. А гэта пры тым, што амаль усе фоты (акрамя самых першых, якія я заліваў наўпрост, а не з дэсктопнай пікасы) - памерам, меньшым за тарыфікуемы. І што зусім прыемна, аніякай мажлівасьці на траблашуцінг няма, ані кольвек якой статыстыкі па занятым мейсцы няма, ані нават супарту якога. Гугал!
lazyest: (Default)
2011-12-31 04:22 pm
Entry tags:

не тое каб вынікі

Як па мне то няма нагоды падводзіць нейкія вынікі, проста хочацца адзначыць, што за папярэднія 365 дзён значна ўзрасла колькасьць абставінаў непераадольнай сілы, ну ці проста ў мяне асабіста перастала хапаць імпэту на тое, каб зь імі змагацца. Ну, можа што цягам наступных 365 дзён зьменіцца? Улюбым выпадку, хто сьвяткуе новы год - са сьвятам!

ЗЫ: Вось, напрыклад, на БелСаце даволі зьнянацку сёньня паказваюць першую сэрыю перакладзенага "Агнём і мячом". Дробязь, а прыемна.