Dec. 10th, 2010 01:32 am
БелСату - 3 гады
Неяк выляцела за галавы, аднак сапраўды, БелСату ужо тры гады. За гэты тэрмін з двухгадзінавага абрубка, ад пачатку якога 5 хвілін паказваліся навіны ў стыле эўраньюз без студыі і вядучых канал вырас да сапраўды сучаснага і зьмястоўнага. Колькасьць перакладзеных на беларускую мову мастацкіх стужак я ужо нават і прыкладна не магу сказаць, прычым тыя-сія з кінаў можна ўпэўнена адносіць да клясікі сусьветнага кінематографу. БелСат - аўтары пераважнай большасьці кліпаў беларускіх гуртоў, якасных выступаў музыкаў на памежных і ня толькі фэстах. Уласная вытворчасьць каналу тычыцца як грамадскіх/палітычных справаў, так і пытаньняў культуры, перакладныя праграмы DW даносяць да нас роднай мовай навіны аўтамабільнага ці навуковага сьвету.
Мы глядзім БелСат ад студзеня 2008 году. Тады мне пашэнціла і адзін стары сябра падагнаў непатрэбны яму камплект для прыманьня спадарожнікавых каналаў

Камплекцік мы пасьпяхова падвесілі на дах

Пракінулі 50+ метраў кабелю ад да хаты (4 паверх), далучылі - і ад тых часоў глядзім.

Tags: