2010-12-10

lazyest: (Default)
2010-12-10 01:32 am
Entry tags:

БелСату - 3 гады

Неяк выляцела за галавы, аднак сапраўды, БелСату ужо тры гады. За гэты тэрмін з двухгадзінавага абрубка, ад пачатку якога 5 хвілін паказваліся навіны ў стыле эўраньюз без студыі і вядучых канал вырас да сапраўды сучаснага і зьмястоўнага. Колькасьць перакладзеных на беларускую мову мастацкіх стужак я ужо нават і прыкладна не магу сказаць, прычым тыя-сія з кінаў можна ўпэўнена адносіць да клясікі сусьветнага кінематографу. БелСат - аўтары пераважнай большасьці кліпаў беларускіх гуртоў, якасных выступаў музыкаў на памежных і ня толькі фэстах. Уласная вытворчасьць каналу тычыцца як грамадскіх/палітычных справаў, так і пытаньняў культуры, перакладныя праграмы DW даносяць да нас роднай мовай навіны аўтамабільнага ці навуковага сьвету.

Мы глядзім БелСат ад студзеня 2008 году. Тады мне пашэнціла і адзін стары сябра падагнаў непатрэбны яму камплект для прыманьня спадарожнікавых каналаў

Камплекцік мы пасьпяхова падвесілі на дах

Пракінулі 50+ метраў кабелю ад да хаты (4 паверх), далучылі - і ад тых часоў глядзім.

2010-12-10 01:47 pm
Entry tags:

афішка :: Cross B. Band

Зьбіраюся ўвечары на http://afisha.tut.by/concert.php?id=5104
Бар Йо-Ма-Йо, ДК МТЗ, 19:00 пачатак.
Калі хто хоча на рытм-н-блюзавы гурт паглядзець-паслухаць дый па піву прайсьціся - далучайцеся.