
Уласна, я ўцягнуў з рутрэкеру сабж. Праглядзеў вельмі хуценька, аднак пара уражаньняў адразу ёсьць
- гэта больш уласнае іх выкананьне за папярэдні, больш набліжаны да арыгіналаў дыск
- большы ўхіл у бок песень аўтарства Макартні
- значна лепш засьнята, колькасьць камэраў проста неверагодная
і так, ад 2003 году, калі выйшаў першы YMC, выйшаў цудоўны фільм Across The Universe, значную частку трэкаў зь якога на першым дыску яны не гралі і адыграліся зараз (8
Карацей, аматарам як творчасьці бітлоў, так і паасобку выканаўцаў з YMC вельмі раю.
Tags: