lazyest: (Default)
[personal profile] lazyest
Вось як хто з адмыслоўцаў скажа, ці ня мусіў прыняты некалі падыход "кодэкаў" да гукавых плятаў прывесьці к нейкай стандартызацыі і спрашчэньню драйвэрнай частцы? Я, наіўны, заўсёды меркаваў што мусіў б. Так, размова пра віндавс. І то есьць так, існуе канешне Realtek, які амаль ўсе поплаткі сваімі "гукавымі" акучыў і універсальны драйвэр стварыў, таму на дэсктопах звычайна праблемаў амаль не бывае, аднак бываюць яшчэ ноўтбукі. І вось адзін зь іх, самы лепшы, Sony VAIO, трапіў да мяне са стандартным запытам "Паставіць XP". Ну, AHCI, дзякую Б-гу, даўно забаролі і тут праблемаў не было, аднак мой улюбёны набор_усіх_драйвэроў не знайшоў гук. Зусім. Загрузіў Убунту - гук ёсьць, па ID - intel. Пайшоў да вытворцы ноўту - там, натуральна, выключна вісла/сякера ў саппортэд сістэмз, аднак фігуруе слова "Sigmatel audio". Тое-сёе, туды-сюды, праз паўдні ўсё ж знайшоў sigmatel stac9872ak, магічнае слова па якім знайшоўся і жывы драйвэр. Да, знайшоў гэтае слова, канешне, у лёгах ALSA. Каб ім усім так жылося!
Date: 2010-11-04 11:58 am (UTC)

From: [identity profile] litvin-v.livejournal.com
При том, что в 2003 году человеки мне приносили компьютеры с Windows XP с просьбой поставить Win98 :)
Date: 2010-11-04 02:08 pm (UTC)

From: [identity profile] lazyest.livejournal.com
Ну, гэта сапраўды вар'яты. Я падчас стварэньня хатняй сеткі даволі хутка перавучыў людзей з гэтай абалонкі невялічкім скрыптом на REXX (8
PS: Аналёгія зусім некарэктная насамрэч. Наколькі лінейка NT была лепш за графічныя абалонкі - прыкладна настолькі ж яны лепей і празмерна раздутых сучасных віндавсаў.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 18th, 2025 02:36 pm
Powered by Dreamwidth Studios