Oct. 30th, 2010 08:38 pm
узмацняльнік
| From misc |
Ужо колькі гадоў я карыстаю бацькоўскі самаробны ўзмацняльнік у камплекце з самаробнымі ж калёнкамі. Ён мяне цалкам задавальняе сваім гукам, аднак апошнія гады ён, як і ўсё на сьвеце, пачаў патрабаваць дадатковае ўвагі з-за даволі аўтарытэтнага ўзросту. Асноўная праблема цягам якіх пяці год - зьнікаючыя адзін за адзным каналы, то правы, то левы самі па сабе адсыхалі. Хуткае вырашэньне праблемы звычайна прыносіла штурханьне корпусу ў розныя бакі, таму кардынальнае вырашэньне праблемы увесь час адкладалася на неазначны тэрмін, аднак падчас учорашняй п'янкі з элементамі кватэрніка правы канал зьнік канчаткова і змусіў тым самым сёньня высьвятліць, што уся бяда ўсе гэтыя годы была ў гаўняных штэкерах раз'ёмаў, што выходзяць на калёнкі, адзін з якіх проста паламаўся. Хуценька пасадзіў усё назад на соплі, бо няма ж запаснага - і да наступнага разу (8
Tags:
no subject
no subject
У мяне, праўда, крыху іншае рашэнне дома стаіць: рэсівер Yamaha + Radiotekhnika S-50B (8 Ом, 50 Вт, 40-20000 Гц). Усталёўваў бацька, ён у мяне "музычны маньяк", а я музыку слухаю рэдка і ціха. А калі нягучна мармыча штосьці з калонкаў, асаблівай розніцы на слых амаль няма :))