lazyest: (Default)
[personal profile] lazyest
Так так, не зьдзіўляйцеся. Мала таго, што фідо яшчэ існуе, больш за тое - нават дыялапныя ноды працуюць (8



Адна такая, 2:450/143, ужо вельмі шмат гадоў стаіць на маёй працы. Фізічна - гэта iPIV-1800, матчын поплатак на 845 інтэле з дзьвума ком-партамі, 256 мегабайтамі памяці, два вінты, 120+320, два мадэмы і, канешне, галоўная фідошная аперацыйная сістэма, OS/2. Акрамя фідошных справаў, натуральна, комп увесь час ад моманту першае наладкі зьмяшчае агульны на офіс сеткавы дыск, крыху дробных сэрвісаў кшталту pop3/smtp дэману. Кіруецца ўсё гэта праз NetOp і, апошнім часам, vnc.

Аднак, нажаль, цягам апошніх год жалезка, на якой усё гэта працуе, пакрысе пачала здаваць, акрамя таго, напісаны недзе ў часы Windows NT 4.0 IBM LAN Server таксама ўсё меней адпавядае сучасным запытам. Апошнія тры-чатыры гады сэрверная частка аўтаматычна самаперагружаецца тройчы на дзень, але ж гэтага не хапае, плюс усе больш-меньш сур'ёзные нагрузкі на дыскавую падсістэму часьцяком прыводзілі да трапу кэрнэла і аўтаматычнаму рэбуту. Забягу наперад і распавяду пра тое, што калі мы з паважаным [livejournal.com profile] dizel_by заглянулі ўнутр кампутару, высьвятлілася тое, што апроч іншага радыятар ад паўночнага масту поплатка даўно адпаў (8

Зыходзячы з раней пералічаных фактаў, я даўно заплянаваў міграцыю на новае жалеза і праграмы. Улічваючы той факт, што на базе фідошнае ноды дагэтуль зьдзяйсьняецца той-гэткі абмен дадзенымі ў тым ліку і з рэгіянальнымі структурамі, лёгіка гэтага абмену склалася даволі стыхійна і апісаная пачкам скрыптоў на REXX, то прасьцейшым выйсьцем стаўся перанос рэальнага сэрвера ў віртуальную прастору.

Пераход плянаваўся яшчэ ўлетку, але неяк канікулавы настрой не спрыяў ударнае працы, таму сапраўдны пераезд адбыўся літаральна толькі што. У якасьці хост-плятформы быў абраны AMD X2 з 4 гігамі памяці, дзьвума вінтамі па 2 тэрабайты, PCI->COM Multicard і, канешне, Debian/GNU Linux (8 Сістэма віртуалізацыі, натуральна, Innotek Sun Oracle VirtualBox.

Першай фазай была праінсталяваная сістэма. Сумеснымі намаганьнямі быў узведзены сафтверны RAID1, пастаўлены Debian Squeeze і паверх яго пастаўлены VirtualBox. Надалей стары 120-гіговы вінт быў праз USB-box запісан наўпрост ў ісошку, якая у сваю чаргу былі адканверчаныя праз VBoxManage convertfromraw у родны фармат віртуалбокса. Далей, па матывах http://habrahabr.ru/blogs/virtualization/77834/ і http://www.linuxquestions.org/questions/slackware-14/virtualbox-serial-port-setup-frustration-586971/ было зроблена ўсё астатняе, створаная VM кіруецца праз rdp, адное што прыйшлося памяняць у гасьцявой сістэме - сеткавую картку з 8139 на AMD PCNet, драйвер якога ёсьць out-of-box. Візуальна сістэма працуе значна хутчэй. Мадэмы пракінуліся ў прабірку пасьпяхова. Зараз адбываецца перанос асобнага вінту, на якім ляжаў сеткавы дыск, на новы кампутар і ад раніцы буду ставіць сэрвера на мейсца. Дзякуй, калі дачыталі дасюды (8

From misc


Tags:
Date: 2010-10-23 10:03 pm (UTC)

From: [identity profile] dizel-by.livejournal.com
מזל טוב
Date: 2010-10-24 10:27 am (UTC)

From: [identity profile] beliashou.livejournal.com
Ребе, там точно не то, что я думаю? Почему на фба до сих пор не знают про fba.by?
Date: 2010-10-24 12:43 pm (UTC)

From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Ребе, там не то, чтобы знают -- там делают!
Date: 2010-10-24 12:48 pm (UTC)

Re: Reply to your comment...

From: [identity profile] beliashou.livejournal.com
/me падает на колени
Дайте мне приглашение на профессиональный форум ФБА!
Date: 2010-10-24 12:59 pm (UTC)

Re: Reply to your comment...

From: [identity profile] john-f-doe.livejournal.com
придется причаститься пивом и пиццой
Date: 2010-10-24 01:57 pm (UTC)

Re: Reply to your comment...

From: [identity profile] beliashou.livejournal.com
За что?! Это травля со стороны! ВА!
Date: 2010-10-24 07:22 pm (UTC)

Re: Reply to your comment...

From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
и еще раз ДА!
Date: 2010-11-10 09:10 pm (UTC)

Re: Reply to your comment...

From: [identity profile] artem-mvr.livejournal.com
Ребе, выключна праз:
1. Ы з пЫццай данесенные ў ПС.
2. Аўтарызацыя выключна праз прад'яўленьне пашпарта грамадзяніна БНР і па прад'яўленні натарыяльна заверанага скрыншота аб членстве ў НСДАП з 1933, не пазней :)
Date: 2010-11-10 09:31 pm (UTC)

Re: Reply to your comment...

From: [identity profile] beliashou.livejournal.com
Я всего несколько минут, как ФБАшник, но как люто я уже эхотагов ненавижу!
Date: 2010-11-10 09:38 pm (UTC)

Re: Reply to your comment...

From: [identity profile] artem-mvr.livejournal.com
Спокуха-лягуха, зато я знаю Н-Ребе, которые таки любят пЫццу и Ы! :)
И пЫццу сжирают за 7,40 секунды
Date: 2010-11-10 10:03 pm (UTC)

Re: Reply to your comment...

From: [identity profile] artem-mvr.livejournal.com
Ребе, незнание свЯтого термина "Ы", только выдает в Вас непоследовательного Ребе! Пора разжаловать в вновь приобретенные!
Все кошерные Ребе, исправно посещающие вечерний намаз в ПодвальнойСинагоге, ПС.тм, в курсе
Date: 2010-11-11 07:10 am (UTC)

Re: Reply to your comment...

From: [identity profile] beliashou.livejournal.com
Чё у вас там за ПМС-ная секта?
Date: 2010-10-24 02:54 pm (UTC)

From: [identity profile] lazyest.livejournal.com
люди говорят (с)
Date: 2010-10-24 07:23 pm (UTC)

From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
люди громят! (ц)
Date: 2010-10-23 10:23 pm (UTC)

From: [identity profile] spushnyakov.livejournal.com
Так что /160 таки живой?
Я окончательно похерил у себя все примерно с год назад, когда он после очередного несколькомесячного перерыва отказался мне почту отдавать...
Date: 2010-10-23 10:30 pm (UTC)

From: [identity profile] lazyest.livejournal.com
халера яго ведае, у мяне ў холдзе стаіць, а бандлы я з /1024 цягну. Хаця у белсісоп ён нешта аўтаматам посьціць (8
Date: 2010-10-24 08:28 am (UTC)

From: [identity profile] measles.livejournal.com
Здаецца, пад Лінух быў нейкі софт для FIDOшнях спраў?
Date: 2010-10-24 08:49 am (UTC)

From: [identity profile] lazyest.livejournal.com
А як жа, ёсьць. Толькі што ён крыху іншы за той, які я выкарыстоўваю на OS/2. А пераналаджваць гатовы стос праграмаў - ну яго ў дупу (8 Дома я такое змушаны быў зрабіць пасьля таго, як зьляцела мая хатняя OS/2, але ж дома і працы было зусім няшмат, ня тое што.
Date: 2010-10-24 08:51 am (UTC)

From: [identity profile] measles.livejournal.com
Ага. Не звярнуў увагі на "лёгіка гэтага абмену склалася даволі стыхійна і апісаная пачкам скрыптоў на REXX".
Date: 2010-10-24 10:19 am (UTC)

From: [identity profile] beliashou.livejournal.com
Ребе, а что это за мэйлер? У меня под полуосью xenia и thebrake! были. А такую не помню.

А вообще настольжи от скриншота капитальное... Так и хочется поставить что бы потыкаться.
Date: 2010-10-24 02:35 pm (UTC)

From: [identity profile] lazyest.livejournal.com
G.P.Mail. Аналяг тмейлу, але PM'ны.
Date: 2010-10-24 03:34 pm (UTC)

Re: Reply to your comment...

From: [identity profile] beliashou.livejournal.com
Класс. Приятно осознавать, что это всё ещё работает.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 23rd, 2025 06:00 pm
Powered by Dreamwidth Studios