Mar. 15th, 2010 08:52 pm
выбары да дупы
І так, калі там хто ня ведае - мы ўсё ж вырашылі забіць на гэтыя выбары, бо па-першае, няма аніякага жаданьня займацца безвыніковае справай, а па-другое, вакол нашае 50-е акругі склалася нейкая кляўнічная сітуацыя зь вялікай колькасьцю канкурэнтаў-аднадумцаў. Ну і да таго ж, нас тупа замала на тое, каб гэтым займацца больш-меньш сур'ёзна. Акрамя таго, я адразу шчыра быў супраць удзелу, бо ад мінулых гаддоў крыху парастраціў сваё прыязнае стаўленьне да людзей, як не шкада. Таму So be it. Я нават спрабаваў нейкую афіцыйную паперу напісаць на выканкаме, ён жа раённая выбарчая камісія, але мяне з маім роварам міліцыянт не пусьціў і таму дасылаю ім проста прамень шчасьця.
Tags: