lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2010-04-16 10:21 pm
Entry tags:

Шэўрале Купалы

Як можа хто з вас чуў, сродкамі прадстаўніка GM у Беларусі быў касмэтычна адноўлены Шэўрале, які быў у, здаецца, 1938 годзе падараваны Янку Купалу.

From Mensk



Я сёньня рваў як мог, але да афіцыйнага адкрыцьця крыху спазьніўся і прамову Латушкі чуў не ад пачатку, аднак ён, здаецца, адзіны, хто прамаўляў па тэме (: А так - крыху пафотаў на сваю ноклу, глядзіце, калі цікава.

From Mensk


From Mensk


калі прыглядзецца, то на панэлі бачны шэўралешны лягатып:

From Mensk


ЗЫ: Паздароўкаўся з [livejournal.com profile] fotaczka, пабачыў [livejournal.com profile] kamocki, паслухаў гурт Altamente.
А, хто хоча паглядзець на балід у рэале - сьпяшайцеся, бо ён да панядзелка ў Менску, а потым увязуць назад у Ляўкі ці як там пад Воршай лецішча купалаўскае завецца. Машына стаіць у купалаўскім парку, доступ да яе вольны, стаіць ахова ад вандалаў.

From Mensk


[identity profile] z-hunter.livejournal.com 2010-04-17 04:33 pm (UTC)(link)
Вау! Интересно.

[identity profile] lazyest.livejournal.com 2010-04-18 12:22 pm (UTC)(link)
Пасьпеў зьбегаць і глянуць на ўласныя вочы? (:

[identity profile] z-hunter.livejournal.com 2010-04-18 06:28 pm (UTC)(link)
Ну, зразумела :)