lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2010-08-23 12:31 am

Гаруда-2010

Зьнянацку ад раніцы даведаліся пра музычны фэст у Дудутках, Гаруда,

Вырашылі паўтарыць учорашні подзьвіг з даездам да мейсца цягніком+роварам. Каля гадзіны апоўдзень выехалі, каля 3 былі на мейсцы. У электрацягніку нармалёк ехалі, бо было пуста

From rovar


Даехалі да Рудзенску бо меркавалі там нечага пад'есьці, аднак жа марна. 12 кілямэтраў па шашы ад Рудзенску да непасрэдна Дудутак. Імпрэза парадавала наяўнасьцю зачыняемай на ключы роварнай паркоўкі (:

From rovar


На музычную частку мы амаль трапілі, пад'ехалі падчас выступу Ліцьвінтролю, цалкам дарэчы слушнага гурту. Фотаў наздымалі як звычайна дахалеры, адрак сартыраваць покуль лянотна, так, пару падобных на праўду салью

From music


From music


From music


From music


Праз усе гэтыя двухдзённыя прыгоды зусім сканала мая пакрышка мішэленаўская, здаецца, нават да 3000 не дабегала, але ж лета было экстрэмальным ва ўсіх сэнсах. Па выніку атрымаў

From rovar


Трэк крываваты, але ёсьць http://www.everytrail.com/view_trip.php?trip_id=771723

[identity profile] ex-krywal.livejournal.com 2010-08-22 10:33 pm (UTC)(link)
Гаруда быў такі славянскі бог, што ой-ёй-ёй :)