Аргх. Гістарычна так склалася, што у мяне на дэсктопе ў вінтоў файлавая сістэма jfs. Працавала ўсё патроху, нікога не чапала. Аднак вінты старэюць, кантакты зелянеюць і троху сталі зрэдку праскокваць памылкі на інтэрфейсе. Ня так даўно вінт з музыкай ледзь пасьпеў збэкапіць, а тут на /home пачаліся заскокі, то-сё чытацца перастала. Сёньня я нарэшце рэбутнуўся, натравіў fsck і праз паўдні атрымаў 20000 каталёгаў і пару тысяч файлаў у lost+found. Частка натуральна сьмецьце, частку я знайшоў куды вярнуць, але вялікі адсотак трэба даволі ўважліва раглядзець цяпер. Сабж.
Tags: