Нешта з кармай ня тое, за два дні - мінус два копцеры ў флоце. Першы (больш стары) патапіў Пятровіч на Дубраўскім вадасховішчы, плюхнуў проста пасярод старыцы і той так хутка патануў, што нават не заўважылі, дзе дакладна, а другі я сам учора на Гарадзішчы падвесіў на ліпу вышынёй 15+ мэтраў, так прыгожа лятаў у штыль, а зьнянацку дзьмухнуў вецер і кінуў яго на ветку. Здымайце абарончыя парэнчы з вінтоў на вольным паветры!
Tags: