2016-04-24

lazyest: (Default)
2016-04-24 03:05 pm
Entry tags:

гісторыя аднаго ровара

Ёсьць ў мяне патрэба неяк напісаць шматлітар, каму нецікава - далей не чытайце.

Калісьці ў 2009 годзе, калі я быў яшчэ зусім маладым і тоўстым, пачалася рэканструкцыя трамвайных рэек на Лагойскім тракце. Да тога моманту грамадскі транспарт цалкам задавальняў мае патрэбы па перасоўваньні ў горадзе. Рэканструкцыя была заплянаваная на вельмі працяглы час, ці не на паўгады, аўтобусы, якія пасунуліся замест трамваяў, чакана пахудшылі якасьць спалучэньня, таму я пачаў штодзённа езьдзіць на старым "Спутніку", які да гэтага моманту выкарыстоўваўся "пад пакатушкі"

Read more... )