Apr. 15th, 2016

lazyest: (Default)
Не дае спакою любімая праца. Днямі была яшчэ адна файная гісторыя.

Пэўны час таму зьвярнуўся адзін стары знаёмы, ямы было трэба зрабіць невялічкі 1С-тэрмінал, каб пара бухгалтароў маглі працаваць з розных месцаў, маўляў ёсьць комп, статычны айпі і патрэба, карацей, тыповы кейс "гаўнасэрвер". Я прыехаў, прапатчыў тую сямёрку каб была тэрміналам, стварыў пару юзэраў і адразу сказаў "памяняйце паролі, бо тут простыя". Ага-ага, якое там. Аднога хаця ж бы памянялі б. Ужо сапраўды днямі пішуць, "ай ай ай, усе файлы сталі .aga". Ага, ведаем такія прыколы. Залажу-вырубаю як мага хутчэй, выяжжаю на мейсца. Грузіцца ў сэйфмодзе норм, ужо лепей. Сапраўды, усё што можна мае пашырэньне .aga, у кожным каталогу instructionaga.txt, з емылам, на які высылаць грошы. Емыл на ro.ru ці наадварот. Гляджу фарам унутр такога .aga - а там ніфіга нешыфравана, па віду проста кавалак загалоўка запіхнуты ўзад. Праверыў, тушкі крыптавальніка нібыта нідзе няма (ну і навошта, сапраўды), сам памяняў паролі, штосьці выцягнуў з бэкапаў, самае новае - рукамі парамантаваў-паперазапісваў (там нефіксаваныя колькасьці байтаў былі, як меньш, я ня здолеў дагнаць, каб аўтаматызаваць) - вуаля, ізноў будуць пакутваць.

ЗЫ: Хто дарэчы на тых хуявэях, што зараз БТК ставіць (532я ці што) пасьпяхова пракідваў RDP, каб адказвалі вонкі не на 3389, а на якім нестандарце? Я нешта пакруціўся-пакруціўся, яно не запрацавала, а на 3389 без пытаньняў.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 16th, 2025 01:11 pm
Powered by Dreamwidth Studios