2016-04-13

lazyest: (Default)
2016-04-13 10:10 am

працоўнае :: google chrome

Сам шчыра кажучы ніколі ня мог патлумачыць неяк рацыянальна, чаму не люблю Хром. Здаецца, амаль опэнсорц, немікрасофт - жыві і радуйся. Аднак вось не любіў, не люблю і шанцаў няма. І вось учора злавіў якраз той выпадак, праз які яго варта не любіць.

На ноўціку бухгалтарскім стаіць 2 гіга памяці і 7-ка 64 біты. Чаму так - я ня ведаю, было і было. Прыйшла скарга, "усё тармазіць". Палез высьвятляць - так, сапраўды, праз пару хвілін па старце 1000+ Мб памяці ад'ядае svchost. Палез з інтарэсу высьвятляць як так і пакрысе выкапаў, што хромавая абнаўлялка ў кроне халера яе ведае што робіць, аднак выядае ўсю памяць і ніколі не сканчае працы. Прыбіў хром разам з усімі хвастамі - і ўсё стала добра. Мараль: гэта апрыёры памылковае рашэньне абнаўляцца на ўзроўні сістэмы, як меньш, у віндавсах.