Apr. 4th, 2016 11:48 am
Першы выезд году
Нешта вясна не сьпяшалася, таму толькі 2 красавіка нарэшце сабраўся на першы сапраўдны выезд. Заплянаваўся ён можна за тры тыдні са спадзевам на пацяпленьне, так і атрымалася. На паехалях было заяўлена так: паехалі .
За тыдзень да паездкі давялося замяніць задні вобад , а за два дні да - яшчэ і пярэдні, пра гаўняныя калодкі я яшчэ напішу. Апроч таго падчас замены тапталак выкруціў разьбу з сістэмнага шатуна, што таксама не прыдавала асаблівага аптымізму, але як сабраўся - то варта ехаць. Таму 5:50 на гадзінніку - і я на вакзале.
Абраная з-за звычайнай малалюднасьці гудагайка гэтым часам была зусім не малалюднай, бо перавозіла таксама ўдзельнікаў пакатухі ад rea85, пра якую я проста ня ведаў. Аднак мы ўдвух спакойна дабраліся да Маладзечна, гэтым разам без прыгодаў пераселі на лідскі дызель, у якім было так ціха, што атрымалася нават крыху паспаць. 10:30 - выгрузка ў Гаўі.
Сонца пасьпела добра прагрэць паветра, ехаць было вельмі прыемна. Да Іў'я даляцелі на адным подыху.
Гэтым разам я мэтанакіравана знайшоў былую сінагогу і забацаў сабе лучок.
Касьцёл, мячэт - усё было, нікуды ня зьнікла. Бар "моладзевы" да 12 не працуе, таму надзея папіць кавы пачала свой доўгі цыкл адкладаньня напотым. Увогуле, гарадок вельмі прыстойны, спадзяюся яшчэ завітаць да яго.
( Read more... )

| From Hauya-Iue-Usialub-Lubcza-Mir :: 02.04.2016 |