Nov. 14th, 2015 06:18 am
Упс... не даехаў
Выехаў як чалавек на ранішнюю пакатуху http://veloby.net/ride/2015/11/soly-oshmyany-krevo-smorgon, заскокваю па дарозе на бабламёт за грошамі, стартую далей і чую, нешта церці пачало. Спыняюся, зірнуў - вобад расклаўся ззаду. Во зараз паглядзеў, нібыта зьбіраўся мяняць увесну, а ці памяняў - ня памятаю і запісаў няма апроч як http://lazyest.livejournal.com/205340.html. Давядзецца ад ранку шукаць дзе памяняць тэрмінова. Прабегу дзесьці 57400.
upd: знайшоў згадку пра кола, http://lazyest.livejournal.com/190880.html. Гэта памятаю, і гледзячы што па-ранейшаму кола на гайках, то ад тых часоў і карыстаюся. Што ж, час прысьпеў.