Jul. 20th, 2015

lazyest: (ровар)
Калі ў 2011 годзе праводзіўся першы марафон "Суседзі" мы такі-паўдзельнічалі ў ім. Наступныя годы неяк правозілі мяне міма, звычайна з нагоды наяўнасьці візы і таму наведваньня Басовішча ў тыя ж даты, але гэтым годам з візамі неяк ня склалася і таму на пытаньне [livejournal.com profile] zeremit ці складу кампанію я асабліва ня думаў.



За чатыры гады з папярэдняга марафону шмат чаго зьмянілася і найперш - траса. Зараз давялося ехаць адзін круг вельмі напружанай і складанай, да якой мой ровар і я сам быў ня вельмі падрыхтаваны. Аднак ня гледзячы на гэта, сваю асалоду атрымаць удалося, пазбавіцца ад бадунскага сіндрому таксама, шкада толькі з-за неабходнасьці ўвесь час трымацца за стырно абедзьвума рукамі аніфотачкі. Нават каб папіць момант трэба было адмыслова маніторыць.

Быў дарэчы сьведкай завалу, дзяўчына завалілася пярэднім колам у яміну і пераляцела праз стырно, мяркую, з наступствамі. Але як дапамагчы ўсё роўна нічым ня мог - пакаціў далей.

Арганізацыя падалася вельмі файнай, траса размечаная 100%, навігатар вісеў непартэбны ад слова зусім, валанторы стаялі амаль на ўсіх больш-меньш заўважных паваротах трасы, шчыра, пасьля Налібокаў вельмі ўразіла.

Вынікам, ці паеду наступным разам пры нагодзе? Калі ня будзе перакрыцьця графіку з іншыма імпрэзамі - абавязкова.

ЗЫ: Выніковы прабег за дзень - 66.6 кілямэтраў (8

upd: знайшоў фотаньку з трасы

Read more... )

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 18th, 2025 03:46 am
Powered by Dreamwidth Studios