Паставіў прыдбаныя ў бэрлінскім Штадлер цвайрад цэнтры багажнікі, адзін на зад замест паламатага, другі на перад замест кітайскага.

Пярэдні мацуецца на вібрэйкі і спэцыяльны хамут на відэлец. З выгляду неблагі, напісана што 15 кг мусіць трымаць. Ў адрозьненьне ад кітайскага не блякуе доступ да вібрякаў, але здымаць кола для транспартыроўкі зараз дакладна сэнс губляецца. Заадное цэнтар вагі паніжаецца, паспрабую як з гружаным едзе. Дарэчы, ёсьць ейная інструкцыя па зборцы, дадаць да яе памеры трубаў - і можна на якім-заўгодна гаражы варыць такія для турыстаў лёгка зь якой сталі.

Задні двухпавярховы. Падгледжаны ў аднога немца падчас марафону, наверсе спакойна прымацаваны карабас на ключы, а на ніжнюю рэйку мацуецца любая сумка, як меньш мае псэўда-артлібы сталі як здорава жывеш. Таксама напісана, што гэта 28" мадэль, аднак стаў як родны і да мяне. 25 кіляграмаў як заўжды заяўленыя, як будзе нагода - абавязкова пратэсьцірую. Карацей, да новых вандровак, лічы, гатовы.