2015-03-29

lazyest: (ровар)
2015-03-29 08:13 pm
Entry tags:

роварнае :: замена хадавой

Час ідзе, лета прыйшло, значыцца час на замены. Памяняў:

- Пакрыхі, новыя Schwalbe Marathon 26x2.0. Старыя адная працерлася да зялёнага слою ў адным мейсцы а на другой з'явілася маленькая "сьліва", мяркую, працерлася тормазам.
- Ролікі на пераклюку. Ледзь знайшоў, дарэчы.
- Другую зорку на сістэме. Зь вялікай праблемай здымаў старыя бонкі, так за тры сэзоны прыхваціліся. Паспрабаваў садзіць усё на масла, можа наступным разам прасьцей разбірацца будзе.
- Ланцуг. Паставіў SRAM 850-ы, бо іншага на чэйне не было на момант замовы.
- Касэта. Таксама нейкі SRAM

Дадаткова, вярнуў аірзаўнд замест званку. Паспрабаваў прыкалгасіць на стырно новую сумку, покуль не атрымалася, але ёсьць крэатыўныя думкі, паспрабую днямі.

З неспадзяванак - даволі моцна пацёрся задні вобад, відаць, зіма доўгая. Буду мяняць хуткім часам.

Зараз прабегу 48294 км.