Nov. 18th, 2014 11:52 pm
Pink Floyd - The Endless River (2014)

Не магу не адзначыць, што мне дыск вельмі даспадобы. Каб адразу адсекчы сумневы, мне не падабаецца сольны Ўотэрз уключна з дыскам The Final Cut. Затое Division Bell адназначна ёсьць адным з найулюбёнейшых. І таму так бы казаць, працяг Division Bell мне значна больш даспадобы за працяг "The Wall". Справа асабістага густу, канешне.
Але хачу дадаць, што і самі ацалелыя "флойды" кажуць, што дыск - гэта прысьвячэньне памерламу Райту. У прынцыпе можна правесьці вельмі нацягнутую аналёгію з Queen і Made In Heaven.
І шчыра, адзінае што мяне засмучае - гэта тое, што я не пабачыў іх ужыўку. І ніхто не пачуе гэты прыгожы дыск у жывом выкананьні. Хіба можа яшчэ нашы (шмат для каго) застарэлыя сябры прыгадаюцца, робячы якія відэа, падобныя нядаўняму відэа на Marooned . У гэта я веру.
Tags: