Jun. 19th, 2014
Jun. 19th, 2014 08:45 pm
балтыйскае
Нешта я выключна ў фэйсбук справаздачыўся, а тут закінуў. Едзем мы ўчатырох па балтыйскім узьбярэжжы роварамі, ужо праехалі 600 км. Стартавалі ад Крулеўшчызны, даехалі да Даўгаўпілсу, далей скокнулі да Плявінас і далей праз Эрглі да Цесіс. там ізноў скокнулі цягнічком да Валгі і потым да Тарту. Ад Тарту рушылі цягніком да ўзьбярэжжа каля Таллінну. Пажылі два дні ў кэмпінгу з лазьняй, даехалі да Таллінну. Пасьля - Пярну, ночылі на беразе блізу мяжы Эстоніі з Латвіяй і зараз падʼязджаем да Рыгі. Увесь час надворʼе даждлівае, нават сьнег ішоў. Але мы працягваем, чакайце на фоты :-)
Posted via LiveJournal app for Android.