2013-11-19

lazyest: (Default)
2013-11-19 03:35 pm

пра флэшкі і вокны

Покуль я тут зьнянацку хварэю, прынесьлі ўчора працу на дом. Жыла-была флэха, на 2 гіга, старая, натуральна. У нейкі момант перастала бачыцца, стала прапанаваць адфарматаваць. У такім выглядзе патрапіла да мяне. Я тыркнуў, адзначыў, што кантролер/сама памяць жывая, але няма ніякіх падзелаў. testdisk знайшоў адзін падзел, аднавіў - усё запрацавала. Я гаспадарам адразу сказаў, з флэхі перапісаць усё, флэху ў сьметнік. Але - не, сёньня прыносяць ізноў. Дыск бачыцца, аднак большасьць файлаў маюць 32 кб памеру, а ў корані ляжыць FOUND.000 з 10k+ файламі. Пытаюся - што, віндавз паспытаў праверыць? Так, кажуць. Ну, шкада, што ж, а да тога моманту нешта яшчэ было можна выцягнуць.

Проста дзялюся досьвідам. Каб хоць сам сабе копію скінуў на комп - то сёньня б дапамог, а так шкада.