2013-10-04

lazyest: (Default)
2013-10-04 04:14 pm
Entry tags:

учорашняе пра Малдову

Учора мы патрапілі ў Прыднястроўе, Вася зламаў пераклюк і мы ночылі ў чарговым манастыры. Перад сном я напісаў многабукаф у жж, але покуль пісаў - мяне канчаткова адрубілі за неаплату і тэкст ёк.


Posted via m.livejournal.com.

lazyest: (Default)
2013-10-04 09:20 pm
Entry tags:

Малдова горная

Пасьля эпічнага вынасу задняй Алівіі Васілем раніца была азмрочана праблемай пошуку замены. Да таго ж, мы мусілі цягам дню зʼехаць з Прыднестроўʼя, каб не было пытаньняў у памежнікаў. Таксама асабіста я хацеў дакінуць грошай на малдоўскі нумар, каб п саць гэтыя і іншыя строкі.
Дзякуй богу, ад манастыру да памежнай Рыбніцы было каля 20 км і пераважна з гары, таму саматужны сінг марудна але самастойна даехаў да рынку, дзе быў знойдзены пякельна чырвоны кітайскі пераклюк, на якім мы далей і рушым. Наведалі манастыр у Сахарне, крыху зрэзалі па гарах і ўпацёмку дабраліся да плянаванага манастыру ў Цыпава. Не адразу, але ўпісаліся тут.


Posted via m.livejournal.com.